ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСКІ ДОМ ДРУКУ» – гэта прадпрыемства з багатай гісторыяй і векавымі традыцыямі. Мы ўпісалі ў гісторыю Беларусі сваю старонку.
Упісалі і надрукавалі ў Беларускім Доме друку.
2022 ГОД – НАМ 105 ГАДОЎ!
АКАЗВАЕМ ПОЎНЫ КОМПЛЕКС ВЫДАВЕЦКА-ПАЛІГРАФІЧНЫХ ПАСЛУГ: выраб друкаванай прадукцыі з дапамогай розных тэхналогій – афсетнага, флексаграфскага, лічбавага друку, друку на тканіне.
Гісторыя Беларускага Дома друку – гэта гісторыя нашай роднай Беларусі – гераічная, драматычная, накіраваная ў будучыню.
Прадпрыемства на розных этапах сваёй біяграфіі называлася па-рознаму: Мінская губернская друкарня, Друкарня Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту, 1-я Савецкая друкарня, Друкарня імя І. В. Сталіна, Друкарня выдавецтва «Звязда», Выдавецтва ЦК КПБ.
Але менавіта цяпер назва прадпрыемства найбольш поўна адлюстроўвае і яго высокі прафесійны статус, і яго вытворчую канцэпцыю. Беларускі Дом друку прыняў на сябе ганаровую місію прадстаўляць нацыянальную школу паліграфіі.
Сёння ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСКІ ДОМ ДРУКУ» – гэта сучаснае, шматпрофільнае, паліграфічнае прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца.
Беларускаму Дому друку, як найбуйнейшаму прадпрыемству, якое мае сучаснае паліграфічнае абсталяванне і арыентавана на найноўшыя тэхналогіі, даверана высокае права выдаваць прадукцыю дзяржаўнага значэння – бланкі агульнаграмадзянскіх, службовых, дыпламатычных пашпартоў Рэспублікі Беларусь.
У 2021 годзе на спецвытворчасці нашага прадпрыемства ў рамках выканання Комплексу мер па ўкараненні біяметрычных дакументаў у Рэспубліцы пачаўся выпуск біяметрычных дакументаў:
Мы вырабляем дзяржаўную, міжнародную, спартыўную, карпаратыўную сімволіку і атрыбутыку. Наш асаблівы гонар – вытворчасць сімволікі незалежнай беларускай дзяржавы: сцяга і герба.
У выдавецтва «Беларускі Дом друку» высокі статус і ўзровень даверу з боку дзяржавы. Над плошчай Дзяржаўнага сцяга ў Мінску лунае беларускі сцяг, выраблены на нашым прадпрыемстве.
У свой час прадпрыемства аператыўна перайшло на электронны набор, колерадзяленне і выраб формаў метадам прамога экспанавання; тут засвоены друк шматпалосных поўнакаляровых газет, у тым ліку на мелаванай паперы, а таксама друк на іншых матэрыялах – тканіне, кардоне, розных плёнках. Сёння Беларускі Дом друку займае ў Рэспубліцы Беларусь лідзіруючыя пазіцыі ў вытворчасці розных відаў упакоўкі.
Найбуйнейшыя газеты краіны – «СБ. Беларусь сегодня», «Звязда», «Рэспублiка», «Чырвоная змена», «Знамя юности», «Вечерний Минск», «Минский курьер», «Беларускі Час», розныя галіновыя выданні – многія гады з’яўляюцца нашымі надзейнымі партнёрамі. Гэта каля 20 млн асобнікаў газет штомесяц (больш за 45 найменняў), што складае амаль 80 працэнтаў ад агульнага накладу друкаваных СМІ ў краіне.
На працягу года Дом друку выпускае каля 1,4 млн асобнікаў кніг.
Быць у курсе падзей, адчуваць рытм сучаснасці – такую магчымасць тысячам людзей дорыць наша прадпрыемства, дзякуючы друку газет, часопісаў і кніг.