23.01.2026
Працоўны калектыў Дома друку з вялікай цікавасцю і гонарам наведаў выставу дасягненняў сучаснай Беларусі “Мая Беларусь”, якая праходзіць з 19 снежня па 23 лютага ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Наведванне выставы стала выдатнай магчымасцю пазнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі краіны ў розных сферах — прамысловасці, медыцыне, навуцы, бяспецы, спорце, земляробстве, культуры і турыстычнай сферы. Наведванне выставы дазволіла работнікам пашырыць свае веды аб развіцці Беларусі, натхніцца поспехамі роднай краіны і ўмацаваць пачуццё прыналежнасці.
Кацярына Букатовіч, інжынер-тэхнолаг вытворчага аддзела: “Мяне, як маладога спецыяліста вельмі ўразілі дасягненні нашай краіны ў галіне тэхналогій і прамысловасці. Прыемна бачыць, наколькі Беларусь развіваецца і ідзе наперад. Такія выставы натхняюць на новыя ідэі і ўмацоўваюць гонар за Радзіму”.
Наталля Курылюк, дызайнер вытворча-выдавецкага цэнтра: “Наведванне выставы “Мая Беларусь” стала сапраўдным святам для нашага калектыву. Асабліва запомніліся экспазіцыі, прысвечаныя культуры і традыцыям, якія натхняюць захоўваць і развіваць нашы нацыянальныя каштоўнасці”.
Такія мерапрыемствы стымулююць гонар за сваю Радзіму і дапамагаюць лепш зразумець напрамкі развіцця краіны, а таксама зараджаюць пазітыўнай энергіяй і новымі ідэямі для далейшай працы і асобаснага росту.
Выстава “Мая Беларусь” будзе працаваць штодня да 23 лютага. У буднія дні дзверы адчыненыя з 12:00 да 20:00, а ў выхадныя i святочныя днi – з 11:00 да 21:00. Панядзелак – тэхнiчны дзень.
УВАХОД ВОЛЬНЫ!
