ДОМ ДРУКУ, З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ!

19.12.2025

Паважаныя калегі! 

Ад усёй душы віншую Вас са 108-годдзем нашага роднага Беларускага Дома друку! 

За больш чым стогадовую гісторыю наша прадпрыемства ўпэўнена прайшло шлях развіцця, станаўлення і прафесійнага росту. Сёння Беларускі Дом друку – гэта магутнае сучаснае паліграфічнае прадпрыемства краіны, якое аб’ядноўвае таленавітых спецыялістаў, перадавыя тэхналогіі і высокі стандарт якасці. 

Дзякуй кожнаму з вас за адданасць справе, прафесіяналізм і адказнасць, дзякуючы якім наш Дом друку захоўвае лідзіруючыя пазіцыі і заслугоўвае давер партнёраў і заказчыкаў. Разам мы працягваем традыцыі майстэрства, укараняем інавацыі і будуем надзейную будучыню! 

Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, новых здзяйсненняў і поспехаў. Няхай наша агульная праца прыносіць задавальненне і гонар за наша прадпрыемства, а кожны новы дзень адкрывае магчымасці для росту і развіцця. 

З павагай,

генеральны дырэктар

дзяржаўнага прадпрыемства

“Выдавецтва”Беларускі Дом друку» А.М.Лук’янчыкаў