З 19 СНЕЖНЯ ПА 23 ЛЮТАГА ПРОЙДЗЕ ВЫСТАВА ДАСЯГНЕННЯЎ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСІ

16.12.2025

Выстава дасягненняў суверэннай Беларусі “Мая Беларусь” пройдзе з 19 снежня па 23 лютага ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры

У гэтым годзе экспазіцыя будзе падзелена на тры блокі. Першы з іх – інсталяцыі і фотазоны. Наведвальнікі выставы ўбачаць інсталяцыю ў выглядзе карты Беларусі са знакавымі аб’ектамі, узведзенымі за гады незалежнасці краіны. У Вялікай выставачнай зале будзе экспазіцыйны блок у выглядзе васьмі буйных лакацый, прысвечаны ключавым галінам. А ў малой зале будзе прадстаўлена экспазіцыя, якая раскрывае прыгажосць і турыстычны патэнцыял краіны.

Падрабязная інфармацыя аб графіку працы выставы і праграме культурных мерапрыемстваў хутка з’явіцца на сайце моябеларусь.бел. (сделать ссылкой)

Мэта выставы “Мая Беларусь” нязменная – выклікаць у беларусаў гонар, натхненне, веру ў сябе і сваю краіну, адчуванне датычнасці да яе будучыні. Прадэманстраваць, чаго дасягнула наша зямля за гады незалежнасці дзякуючы працы яе народа, іх любові і патрыятызму.

Выстава дазволіць пазнаёміцца з перадавымі дасягненнямі Беларусі ў розных галінах, здзейсніць віртуальныя падарожжы ў асобныя рэгіёны, акунуцца ў традыцыі.

Прыходзьце і захапіцеся, чаго дасягнула наша краіна за гады незалежнасці. Адчуеце, што Беларусь – гэта месца сілы.