ВIНШАВАННЕ З ДНЁМ КАСТРЫЧНIЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫI!

07.11.2025

Паважаныя суайчыннікі! Дарагія калегі і сябры!

Віншуем вас з вялікім святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Гэты дзень назаўжды застанецца ў гісторыі як сімвал барацьбы за сацыяльную справядлівасць і прагрэс. Наш Дом друку, біяграфія якога пачалася ў 1917 годзе, – аднагодак Вялікага Кастрычніка, за мінулыя гады стаў важнай і неад’емнай часткай паліграфічнай галіны краіны, захоўваючы багатыя традыцыі і працягваючы перадаваць каштоўнасці друкаванага слова, прафесіяналізму і адказнасці.

Дзякуем Вам за працу, аддачу і адданасць справе. Няхай ваш вопыт, ідэі і ініцыятывы ўсё гэтак жа натхняюць і дапамагаюць годна спраўляцца з выклікамі часу.

Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у прафесійнай дзейнасці і далейшых перамог на карысць краіны! Хай гісторыя нашага прадпрыемства служыць прыкладам стойкасці і адзінства.

Са святам!

З павагай, адміністрацыя і прафсаюзны камітэт дзяржаўнага прадпрыемства “Выдавецтва” Беларускі Дом друку”