З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДНЁМ РЭСПУБЛІКІ)!

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншуем Вас З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята – сімвал нашай свабоды, адзінства і гонару за нашу Радзіму. У гэты асаблівы дзень мы ўспамінаем пра тых, хто змагаўся за незалежнасць, пра нашы традыцыі і каштоўнасці, якія робяць Беларусь моцнай і квітнеючай краінай.

Дзякуем кожнаму з вас за працу, адданасць справе і любоў да роднай зямлі. Няхай у нашых сэрцах заўсёды жыве гонар за Беларусь, а ў кожным доме пануе мір, згода і дабрабыт.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у працы і асабістым жыцці. Няхай наша краіна развіваецца і квітнее дзякуючы нашым сумесным намаганням!

Са святам! З Днём Рэспублікі!