ЗІМОВАЯ СПАРТАКІЯДА КІРАЎНІЦТВА СПРАВАМІ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСІ ЗАПРАШАЕ!

15 лютага 2025 г. на базе рэспубліканскага гарналыжнага цэнтра «Сілічы» адбудзецца зімовая спартакіяда сярод работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Удзел у спаборніцтвах прымуць усе тыя ж зборныя каманды, як і на летняй спартакіядзе. У спартыўнай праграме: камандныя выпрабаванні «Кот у мяшку», трапны хакеіст, лазертаг, забегі на каньках, а таксама спаборніцтвы па кёрлінгу і гульні ў дартс для кіраўнікоў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У складзе зборнай № 7 прымаюць удзел прадстаўнікі Беларускага Дома друку.

У ходзе спартакіяды чакаюцца відовішчныя выступленні спартсменаў, конкурсы для балельшчыкаў (з прызамі), выязны гандаль, правядзенне майстар-класаў і канцэртна-забаўляльная праграма.

Запрашаем заўзятараў падтрымаць нашых спартсменаў на спаборніцтвах у рэспубліканскім гарналыжным цэнтры «Сілічы». Пачатак а 10:00.

КАЛІ МЫ АДЗІНЫЯ – МЫ НЕПЕРАМОЖНЫЯ! ХВАРЭЕМ ЗА НАШЫХ!