ПАРТЫЯ КНІГ «СІМВАЛЫ СУВЕРЭННАЙ БЕЛАРУСІ» ЎЖО Ў РЭГІЁНАХ

Прадпрыемства адгрузіла ў рэгіёны першую партыю кнігі «Сімвалы суверэннай Беларусі», якія будуць уручацца ўпершыню галасуючым грамадзянам на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У кнізе прадстаўлены 23 знака. Многія з іх маюць даўнюю гісторыю, некаторыя сталі сімваламі адносна нядаўна, напрыклад, як Палац Незалежнасці, які разам з плошчай Дзяржаўнага сцяга, Беларускім Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з паркам перамогі і знакамітай стэлай «Мінск – горад-герой» утварае сучасны знакавы сталічны квартал – месца сілы суверэннай Беларусі!

Акрамя займальных і змястоўных артыкулаў, у кнізе чытач знойдзе QR-коды, адсканаваўшы якія, можна здзейсніць віртуальнае падарожжа ў Белавежскую пушчу, убачыць, як расце лён на беларускіх палях, як вырабляецца адзін з нашых нацыянальных здабыткаў – слуцкі пояс, наведаць Храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску.

Кніга выйшла ў свет на беларускай і рускай мовах.

Пасля выбараў кніга таксама паступіць у вольны продаж у кнігатаварную сетку краіны і стане даступнай для ўсіх жыхароў і гасцей Беларусі.