ІНСТЫТУТУ НАСТАЎНІЦТВА БЫЦЬ!

Замацаванне маладых спецыялістаў на месцах – гэта перш за ўсё праца ідэолагаў, кадравых службаў, якія першымі сустракаюць тых маладых спецыялістаў, якія прыходзяць у арганізацыю на працу. І ад таго, як іх сустрэнуць, якія будуць створаны ўмовы працы, залежыць, ці будуць гэтыя спецыялісты працягваць працаваць у гэтай арганізацыі.

Улічваючы, што рэалізацыя сістэмы настаўніцтва прадугледжана Законам Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі”, мэтазгодна яе прымяняць яшчэ падчас вучобы, а не пасля заканчэння, каб чалавек быў загадзя накіраваны на працу менавіта на гэтым прадпрыемстве.

У праграме семінара акрамя тэарэтычнай часткі і разгляду такіх пытанняў, як арганізацыйна-прававое забеспячэнне функцыянавання інстытута настаўніцтва ў арганізацыі, мадэль сучаснага настаўніка, педагагічная і камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка, адбыліся выязныя заняткі. Удзельнікам семінара было прапанавана вывучыць практычны досвед працы ў сістэме настаўніцтва на прыкладзе ЗАТ “Атлант”.