ВЫСТАВА «УРОЖАЙ-2023»

“…хоць і хварэем, а агароды сеем..” прыгаворвалі дачнікі садовага таварыства “Крыніца-1989”, выкладваючы свае цуда-экспанаты на чарговай летне-асенняй выставе “Ураджай-2023”, якая адбылася 7 верасня ў сталовай Дома друку. Атрымалася, як заўсёды, “дорага і багата”!

Сярод удзельнікаў выставы работнікі цэнтральнай бухгалтэрыі, аддзела эксплуатацыі будынкаў, газетнай, пераплётнай і рамонтна-механічнай цэхаў, а таксама спецвытворчасці. Ёсць і тыя ўдзельнікі, якія сабралі рэкордныя ўраджаі больш за дзве сотні кг! Правераныя гатункі гародніны цешаць шматлікіх сяброў-калег па дачы, але ёсць і тыя, хто займаецца селекцыяй і прадставіў на суд журы і калегаў вынікі сваёй селекцыйнай працы – гатунак памідораў «Паліграфіст». Удзельнікі з задавальненнем дзяліліся з калегамі бясцэннымі парадамі па вырошчванні, захоўванні і перапрацоўцы агародніны, садавіны і ягад. Як было прыкмечана журы, што такой колькасці ўдзельнікаў з іх ураджаем не было даўнютка і гэта нягледзячы на ​​засушлівае лета. Самай жа яркай і запамінальнай падзеяй мерапрыемства стала дэгустацыя, прадстаўлены асартымент настолькі быў разнастайны, што «кружылася галава». Пасля завяршэння дэгустацыі журы, параіўшыся, вызначылі, што на свяце «Ураджай-2023» перамагло сяброўства.

Усе ўдзельнікі выставы не засталіся без увагі з боку прафсаюзнага камітэта прадпрыемства і былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі. А галоўны падарунак – добры настрой і надзею на будучыя сустрэчы, шчодра падзялілі на ўсіх!

У гэтым годзе ў склад журы ўвайшлі: