МНС Беларусі сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі краіны 21 верасня праводзіць Адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзіць прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанню першай медыцынскай дапамогі.
Так у рамках Адзінага Дня бяспекі на нашым прадпрыемстве прайшоў навучальны семінар па пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы, выканання правіл бяспекі. У якасці лектара выступіў галоўны тэхнічны інспектар працы Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дзмітрый Саколік. На семінары быў разгледжаны працэс арганізацыі работ па ахове працы, пытанні абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці, іх парадак расследавання і адказнасць за парушэнне заканадаўства аб ахове працы. У завяршэнне семінара была прадэманстравана серыя фільмаў са сцэнамі рэальных вытворчых траўмаў без цэнзуры, якія сапраўды прымусілі задумацца аб галоўным – жыцці і здароўі, а таксама аб нашым часам легкадумным стаўленні да гэтых катэгорый.
Працоўны калектыў дзякуе старшыні прафкама Анатолю Урэцкаму, вядучаму інжынеру па ахове працы Дзмітрыю Русаку і галоўнаму тэхнічнаму інспектару працы Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дзмітрыю Саколіку за правядзенне Адзінага дня бяспекі на прадпрыемстве.Даведачна: Адзіны дзень бяспекі праводзіцца ў рэспубліцы з 2018 года з ініцыятывы сакратарыята Савета Бяспекі. Штуршком да правядзення Адзінага дня бяспекі паслужыла трагедыя ў гандлёвым цэнтры “Зімовая вішня” ў г. Кемерава (Расійская Федэрацыя), дзе ў 2018 годзе ў выніку пажару загінулі 60 чалавек, з іх 37 дзяцей, яшчэ 79 атрымалі траўмы. Тады ў будынку не было арганізавана апавяшчэнне аб пажары і эвакуацыя наведвальнікаў. Не рабіліся спробы па прадухіленні Даведачна: Адзіны дзень бяспекі праводзіцца ў рэспубліцы з 2018 года з ініцыятывы сакратарыята Савета Бяспекі. Штуршком да правядзення Адзінага дня бяспекі паслужыла трагедыя ў гандлёвым цэнтры “Зімовая вішня” ў г. Кемерава (Расійская Федэрацыя), дзе ў 2018 годзе ў выніку пажару загінулі 60 чалавек, з іх 37 дзяцей, яшчэ 79 атрымалі траўмы. Тады ў будынку не было арганізавана апавяшчэнне аб пажары і эвакуацыя наведвальнікаў. Не рабіліся спробы па прадухіленні панікі і падчас пажару ў будынку ўтварылася цісканіна. Шмат людзей загінулі каля эвакуацыйнага выхаду, які ніхто не адчыніў. З-за позняй абвесткі аб пажары частка наведвальнікаў загінулі ў адной з кіназалаў – шляхі эвакуацыі былі адрэзаныя пажарам