Да Адзінага дня бяспекі Далучыўся і калектыў дома друку

Мэта Адзінага дня бяспекі: развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, а таксама прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва. У першую чаргу размова ідзе аб правядзенні інфармацыйна-прафілактычных мерапрыемстваў на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада.

У прыватнасці, размова ідзе аб адпрацоўцы планаў эвакуацыі і іншых дзеянняў, неабходных у выпадку надзвычайнага здарэння.

У перыяд правядзення акцыі адбыліся вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, адпрацавалі бяспечнае правядзенне эвакуацыі з будынка, праведзена праверка сістэмы апавяшчэння.

Задачы “Адзінага дня бяспекі” і вучэнняў у Доме друку – правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з працоўным калектывам. 

Парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару:

Пры выяўленні пажару або прыкмет гарэння (моцнае задымленне, пах гару, павышэнне тэмпературы і да т.п.) работнікі абавязаны:

эвакуіравацца з памяшкання, згодна з папавярховым планам эвакуацыі, пры гэтым прыняць меры да эвакуацыі іншых людзей з будынка, апавяшчаючы аб пажары голасам або шляхам націску кнопак ІПР (апавяшчальнік пажарны ручной), размешчаных на сценах калідораў;

Тушэнне ўзніклага пажару арганізуецца і праводзіцца неадкладна з моманту яго выяўлення работнікамі прадпрыемства (калі няма пагрозы для жыцця), для тушэння выкарыстоўваюцца ўсе сродкі пажаратушэння, якія ёсць у памяшканні. Працоўнаму калектыву жыццёва неабходна ведаць, якія надзвычайныя сітуацыі могуць з імі адбыцца. У Адзіны дзень бяспекі мы наглядна паказалі, што можа адбыцца, якія органы задзейнічаны ў ліквідацыі надзвычайнага здарэння. Сённяшняя сустрэча мае і адукацыйна-выхаваўчы характар. Цяпер работнікі дакладна разумеюць, як паводзіць сябе ў няпростых сітуацыях і гатовы пры неабходнасці прымяніць атрыманыя веды на практыцы.  Дзякуй усім службам за праведзеную працу!