АКАДЭМІЯ КІРАВАННЯ ЗАПРАШАЕ НА ДЗЕНЬ АДКРЫТЫХ ДЗВЯРЭЙ

28 кастрычніка запрашаем работнікаў Дома друку на Дзень адчыненых дзвярэй у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Гэтае мерапрыемства накіравана на азнаямленне патэнцыйных абітурыентаў з адукацыйнымі праграмамі, якія рэалізуюцца Акадэміяй кіравання, парадкам правядзення ўступнай кампаніі, асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу і пазавучэбнай дзейнасці ў Акадэміі кіравання, яе матэрыяльна-тэхнічнай базай.

Удзельнікі мерапрыемства будуць мець магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам Акадэміі кіравання, Інстытута кіраўніцкіх кадраў, загадчыкамі кафедраў, якія выпускаюць па спецыяльнасцях падрыхтоўкі.

Запрашаем работнікаў прадпрыемства наведаць Дзень адчыненых дзвярэй у Акадэміі кіравання з мэтай зацікаўленых у атрыманні другой і наступнай вышэйшай адукацыі, магістарскай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі.

Мерапрыемства адбудзецца 28 кастрычніка 2023 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17.

Пачатак у 11.00 .

Для асоб, якія не маюць магчымасці асабістага ўдзелу, прадугледжана анлайн падключэнне па спасылцы:

СПАСЫЛКА

Пытанні прадстаўнікам кіраўніцтва Акадэміі кіравання можна будзе задаць у чат-боце.