ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ «ПРЫВКУС КОЛЕРНЫХ РЭВАЛЮЦЫЙ»

Удзел у сустрэчы з аўтарамі кнігі “Прысмак каляровых рэвалюцый” у БДУІР прыняў і працоўны калектыў Дома друку.

Кніга, падрыхтаваная аналітычным цэнтрам ЕСООМ сумесна з выдавецкім домам “Беларусь сегодня”, па сваёй сутнасці, з’яўляецца міжнародным аналітычным праектам. У рабоце сабраны і абагульнены работы вядучых палітолагаў, аналітыкаў і публіцыстаў з многіх краін свету. Аўтары праекта прадстаўляюць у кнізе сваё бачанне феномена “каляровая рэвалюцыя”, робяць свае высновы і даюць рэкамендацыі. 

Мы жывем ва ўмовах, у якіх нам даводзіцца арыентавацца ў бясконцых інфармацыйных плынях. Такая літаратура, як кніга “Прысмак каляровых рэвалюцый” дазваляе найбольш свядома падыходзіць да аналізу інфармацыі.  У гэтай кнізе з 21 главы толькі 3 главы напісаны беларускімі аўтарамі. Гэта паказвае і даказвае, што каляровыя рэвалюцыі – гэта зьява інтэрнацыянальная.

Пасля завяршэння прэзентацыі ў яе ўдзельнікаў была ўнікальная магчымасць набыць кнігу на месцы і атрымаць аўтограф ад яе аўтараў, што і было зроблена прадстаўнікамі працоўнага калектыву Дома друку.

Усяго кніга выпушчана тыражом у 1500 экзэмпляраў. Яна ўжо паступіла ў продаж у кнігарні, дзе яе і можна набыць.