У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дакументам зацверджана выява і апісанне знака. Ён уяўляе сабой пяцікутнік чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары “К” і надпіс “Беларусь”.
Пяць кутоў знака сімвалізуюць якасць беларускай прадукцыі, якая дасягаецца спалучэннем пяці паказчыкаў вытворчасці: бяспекі, экалагічнасці, інавацыйнасці, тэхналагічнасці і эстэтычнасці. Парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці і пералік стымулюючых ільгот і прэферэнцый, якія прадастаўляюцца вытворцам пры яго прысваенні, будзе вызначаны Урадам.