15 студзеня 2024 г. адбудзецца агульнагарадскі дзень інфармавання на тэму: « Выбары дэпутатаў 2024: аргументы і факты ».
Выбары – адзін з неад’емных элементаў дэмакратыі ў дзяржаве, эфектыўны фармат калектыўнага прыняцця рашэнняў з роўным уздзеяннем удзельнікаў на зыход працэсу.
У нашай краіне максімальна рэалізаваны канстытуцыйны прынцып народаўладдзя, замацаваны ў артыкуле 3 Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь: “Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй” . У Беларусі зроблена ўсё, каб грамадзянін самастойна і свабодна вырашаў, хто на выбарах заслугоўвае яго галасы.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка 20 лістапада 2023 г. падпісаў указы № 367 “Аб назначэнні выбараў дэпутатаў” і № 368 “Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.
ВЫБАРЫ ДЭПУТАТАЎ АДБУДУЦЦА Ў АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАННЯ – 25 лютага 2024 г.
Бягучая выбарчая кампанія – найбуйнейшая за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Трэба абраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і 12 514 дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.