АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ

18 красавіка 2024 г. дзень інфармавання на тэму: “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

У гэты дзень у атрыуме ГЦ “Сталіца” адбыўся інфармацыйна-асветніцкі праект “Адкрытае веданне”, цэнтральнай тэмай якога стала абмеркаванне Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа ўсеўладдзя. Акрамя таго, у рэжыме відэаканферэнцыі да трансляцыі падключыліся 9 студый адміністрацый раёнаў нашай сталіцы, у т. л. прадстаўнікі працоўнага калектыву выдавецтва “Беларускі Дом друку”.

У суверэннай Рэспубліцы Беларусь паслядоўна ўмацоўваюцца прынцыпы народаўладдзя. У нашай краіне праводзяцца дыялогавыя пляцоўкі, шырока абмяркоўваюцца знакавыя законапраекты, удасканальваецца работа са зваротамі грамадзян, людзі імкнуцца прымаць асабісты актыўны ўдзел у развіцці рэгіёнаў і рэспублікі ў цэлым, адбылося аздараўленне партыйнага жыцця.

Яркія прыклады адзінства беларусаў – падтрымка абсалютнай большасцю грамадзян (каля 83 % ад тых, хто прыняў удзел у галасаванні) ініцыятыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на канстытуцыйным рэферэндуме 27 лютага 2022 г., вынікі адзінага дня галасавання 25 лютага 2024 г. Яўка больш выбаршчыкаў на выбарах у 2024 годзе пераканаўча прадэманстравала, што беларускі народ з’яўляецца сапраўдным гаспадаром свайго лёсу.

Надзейнай апорай і для людзей, і для ўлады з’яўляецца Усебеларускі народны сход (далей – УНС). Гэты палітычны інстытут, які павінен быць гарантам палітычнай стабільнасці і суверэнітэту краіны, быў створаны яшчэ ў 1996 годзе па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы. Гэтым крокам нацыянальны лідэр А.Р.Лукашэнка выратаваў краіну ад грамадзянскага супрацьстаяння ў той драматычны для нашага грамадства час. Менавіта на першым УНС упершыню была сфармулявана парадыгма беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця як спалучэння перавагі рыначнай гаспадаркі з забеспячэннем сацыяльнай справядлівасці і эфектыўнай сацыяльнай абароны грамадзян.

Новая рэдакцыя Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь замацавала канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. УНС фактычна ўяўляе сабой “надбудову” над усімі органамі ўлады, палітычна аформлены голас беларускага народа.

У 2024 годзе ўсе асноўныя складнікі беларускай палітычнай сістэмы паспяхова праходзяць праверку на якасць. Усебеларускі народны сход стаў сімвалам народнага адзінства.

Удзельнікі электаральнага працэсу дэманструюць падтрымку курса Прэзідэнта і канстытуцыйнага ладу. Выбарчыя кампаніі прывялі да фарміравання ў Беларусі катэгорыі адказных палітыкаў – людзей з жыццёвым вопытам, гатовых весці за сабой людзей у імя стварэння на карысць Айчыны. Пры гэтым салідарнасць не прадугледжвае аднадумства. Шлях да дасягнення агульных мэт можна бачыць па-рознаму. Галоўнае – нацэленасць на канструктыўны дыялог і максімальна цеснае ўзаемадзеянне ў інтарэсах развіцця дзяржавы і грамадства.

«Адметнай рысай беларускай мадэлі дзяржаўнасці заўсёды быў салідарны стыль узаемадзеяння ўсіх галін улады і дзяржорганаў. Адсутнасць рознагалоссяў, дробязнай барацьбы палітычных груповак і настроенасць на канструктыўнае супрацоўніцтва дапамагалі нам адстойваць нацыянальныя інтарэсы і дасягаць неабходных вынікаў», – падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі, якая адбылася 21 сакавіка 2024 г. сходы сёмага склікання. Гаворачы аб важнай ролі Усебеларускага народнага сходу для грамадства і дзяржавы, нацыянальны лідэр А.Р.Лукашэнка асабліва адзначыў: “З фарміраваннем гэтага канстытуцыйнага органа краіна, па сутнасці, уступіць у новы гістарычны этап свайго развіцця” .

МАТЭРЫЯЛЫ ДА АДЗІННАГА ДНЯ ІНФАРМАВАННЯ НА ТЭМУ «ЎСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД – ГАРАНТ ПАЛІТЫЧНАЙ СТАБІЛЬНАСЦІ І СУВЕРЭНІТЭТУ»