АКЦЫЯ «БЕЛАРУСЬ СУПРАЦЬ тытуню»

З 31 мая па 28 чэрвеня ў краіне праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь без тытуню”. Пачатак акцыі прымеркаваны да правядзення Сусветнага дня без тытуню, які ва ўсім свеце штогод адзначаецца ў апошні дзень траўня.

Мэтай правядзення акцыі з’яўляецца павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва адносна згубных наступстваў для здароўя ад спажывання тытуню і ўздзеяння тытунёвага дыму, фарміраванне ў грамадзянскай супольнасці падтрымкі мер, накіраваных на барацьбу са спажываннем тытуню, стварэнне ўмоў для абароны здароўя грамадзян ад уздзеяння навакольнага тытунёвага дыму. Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і палажэннямі Рамачнай канвенцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе супраць тытуню.

Гэта акцыя з’яўляецца ўжо традыцыйнай. Кожны год падчас яе правядзення сярод насельніцтва і спецыялістаў праходзіць мноства разнастайных мерапрыемстваў: акцыі, конкурсы, марафоны, флэшмобы, трэнінгі, лекцыі, семінары, выдаюцца і распаўсюджваюцца сярод насельніцтва інфармацыйныя матэрыялы аб шкодзе курэння: улёткі, памяткі, брашуры. Гэты год не стане выключэннем.