08.10.2026
У пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” Беларускага Дома друку адбылася значная падзея – да грамадскага аб’яднання далучыліся больш за 40 новых удзельнікаў.
Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў стала пацвярджэннем таго, што ідэі аб’яднання знаходзяць водгук сярод работнікаў прадпрыемства. Новыя сябры арганізацыі выказалі гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, падтрымліваць ініцыятывы, накіраваныя на ўмацаванне традыцыйных каштоўнасцяў, развіццё грамадзянскай актыўнасці і рэалізацыю сацыяльна значных праектаў.
Прадстаўнікі першаснай арганізацыі адзначылі, што папаўненне шэрагаў – гэта не толькі прызнанне аўтарытэту аб’яднання, але і сведчанне зацікаўленасці калектыву ў сумеснай стваральнай працы. “Белая Русь” аб’ядноўвае людзей, неабыякавых да будучыні сваёй краіны, гатовых уносіць уклад ва ўмацаванне адзінства, захаванне духоўна-маральных арыенціраў і развіццё грамадства.
У рамках мерапрыемства новаспечаным членам Арганізацыі старшыня першаснай арганізацыі РГА “Белая Русь” дзяржаўнага прадпрыемства “Выдавецтва” Беларускі Дом друку” Юрый Арыхоўскі, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай рабоце пажадаў поспехаў, плённай працы і актыўнага ўдзелу ў жыцці першаснай арганізацыі. Падобныя сустрэчы спрыяюць умацаванню карпаратыўнага духу, развіццю ініцыятыўнасці і фарміраванню атмасферы ўзаемаразумення ў калектыве.
Першасная арганізацыя РГА “Белая Русь” Беларускага Дома друку і ў далейшым мае намер пашыраць сваю дзейнасць, прыцягваць новых аднадумцаў і рэалізоўваць праекты, накіраваныя на карысць прадпрыемства і грамадства.







