ВІНШАВАННЕ АДМІНІСТРАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА ДОМА ДРУКУ З ДНЁМ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

17.09.2026

Паважаныя суайчыннікі! Дарагія калегі!

Ад імя кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта прадпрыемства прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні З Днём народнага адзінства!

17 верасня – значная дата, якая нагадвае нам пра сілу адзінства, пераемнасці пакаленняў, вернасці гістарычным традыцыям і агульнай адказнасці за будучыню нашай краіны. Гэтае свята ўвасабляе згуртаванасць народа, павагу да мінулага і імкненне да стварэння ў імя міру, стабільнасці і дабрабыту.

У гэты знамянальны дзень выказваем удзячнасць кожнаму з вас за добрасумленную працу, прафесіяналізм, адданасць справе і ўклад у развіццё нашага прадпрыемства. Няхай адзінства, узаемаразуменне і падтрымка заўсёды будуць надзейнай асновай для новых дасягненняў і поспехаў.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і далейшых прафесійных здзяйсненняў на карысць прадпрыемства і Рэспублікі Беларусь!

З Днём народнага адзінства!

Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт 

дзяржаўнага прадпрыемства

“Выдавецтва” Беларускі Дом друку»

Screenshot