14.09.2026
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 верасня ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным прадстаўнікам розных сфер. Урачыстая цырымонія арганізавана ў Палацы Незалежнасці напярэдадні Дня народнага адзінства.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Дзень народнага адзінства вярнуўся ў нацыянальны святочны каляндар пяць гадоў таму. Дату 17 верасня 1939 года Прэзідэнт назваў найважнейшым этапам у станаўленні нацыянальнай дзяржаўнасці.
Кіраўнік дзяржавы ўручыў медаль “За працоўныя заслугі” Кур’яновіч Надзеі Валяр’янаўне, машыністу аўтаматычнай лініі па вырабе каштоўных папер спецвытворчасці.
Калектыў Дома друку яшчэ раз віншуе Надзею Валяр’янаўну з заслужанай узнагародай! Мы ганарымся, што ў нашым калектыве працуюць такія выдатныя калегі, працаваць з такімі надзейнымі і адданымі сваёй справе людзьмі – адно задавальненне!
