11.09.2026
Паважаныя мінчане і госці сталіцы! Дарагія калегі!
Ад імя кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта прадпрыемства прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём горада Мінска!
Мінск – гэта горад працоўнай славы, гістарычнай памяці, сучаснага развіцця і стваральнай энергіі. Яго поспехі і дасягненні шмат у чым вызначаюцца укладам людзей, якія штодня сваім прафесіяналізмам, адказнасцю і адданасцю справе ўмацоўваюць яго аўтарытэт і прымнажаюць яго слаўныя традыцыі.
У гэты святочны дзень выказваем вам падзяку за добрасумленную працу, ініцыятыўнасць і імкненне да высокіх вынікаў. Жадаем моцнага здароўя, міру, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, новых прафесійных дасягненняў і невычэрпнай энергіі для ўвасаблення самых смелых планаў.
Няхай наш любімы Мінск і далей развіваецца, прыгажэе і радуе сваіх жыхароў новымі магчымасцямі, дасягненнямі і поспехамі.
Са святам! З Днём горада Мінска!
Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт
дзяржаўнага прадпрыемства
“Выдавецтва “Беларускі Дом друку”
