ВІНШУЕМ З ЗАСЛУЖАНАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ УЗНАГАРОДАЙ!

08.09.2026

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2026 г. № 303 за шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё розных сфер дзейнасці медалём ”За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны 20 работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З іх 18 – жанчыны, што сімвалічна ў Год беларускай жанчыны!

Сярод узнагароджаных Куряновіч Надзея Валяр’янаўна, машыніст аўтаматычнай лініі па вырабе каштоўных папер спецвытворчасці.

Віншуем Надзею Валяр’янаўну з заслужанай дзяржаўнай узнагародай і жадаем далейшых поспехаў, выканання задуманага і здароўя на рэалізацыю маштабных планаў на карысць прадпрыемства і Рэспублікі Беларусь!