23.07.2026
Усяго ўдзел у спаборніцтвах прымуць каля 20 каманд з арганізацый і прадпрыемстваў Савецкага раёна г. Мінска. У праграме турзлёту спаборніцтва па паркавым валейболе, квэст на байдарках і “Форт Баярд”, тэхніка веласіпеднага турызму, вышыбалы, творчы фестываль “Цудоўнае аблічча жанчын Беларусі” і гастранамічны конкурс “Дранікі на любы густ!”, а таксама спаборніцтвы па дартсе для кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў каманд-удзельніц.
У ходзе турзлёту чакаюцца відовішчныя выступленні спартсменаў каманд-удзельніц.
Запрашаем заўзятараў з ліку работнікаў прадпрыемства падтрымаць нашых спартсменаў на спаборніцтвах у “Клёвым месцы”.
Друка, друка, друкачы! Разам нас не перамагчы!
