ВЫНІКІ ЛЕТНЯЙ СПАРТАКІЯДЫ СЯРОД РАБОТНІКАЎ АРГАНІЗАЦЫЙ КІРАЎНІЦТВА СПРАВАМІ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 2026

29.06.2026

8 зборных каманд па галіновым прынцыпе ў рамках умацавання каманднага духу, папулярызацыі здаровага ладу жыцця і развіцця карпаратыўнай культуры, супрацоўнікі арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у штогадовай летняй спартакіядзе.

Бярэзінскі біясферны запаведнік стаў пляцоўкай для актыўнага адпачынку, узаемных зносін і дэманстрацыі спартыўных і творчых навыкаў у такіх спаборніцтвах як паркавы валейбол, міні-футбол, мнагабор’і «Здароўе», турысцкае мнагабор’і, настольны тэніс парны, гіравы спорт і перацягванне ліны, а таксама мястэчкі, настольны тэніс парны, закідванне мяча ў баскетбольнае кальцо, стральба з лука, більярд і колка дроў для кіраўнікоў арганізацый. У гэтым годзе, як і ў мінулым, спартакіяда прайшла ў фармаце турыстычнага злёту.

Асаблівую атмасферу святу стварылі творчыя нумары на цырымоніі адкрыцця і закрыцця спартакіяды, прысвечаныя Году беларускай жанчыны, якія прадэманстравалі зборныя каманды, Маладзёжны савет Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі санаторыя “Белая Русь” з Краснадарскага краю Расійскай Федэрацыі, якія спецыяльна прыехалі ў Бярэзінскі біясферны запаведнік на спартыўнае свята арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Іх выступленне стала адным з самых яркіх нумароў у канцэртнай праграме і з улікам праходжання як раз у гэтыя дні форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі стаў нават сімвалічным.

Традыцыйна для гледачоў і балельшчыкаў спартакіяды Маладзёжным саветам Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі падрыхтаваны спартыўныя конкурсы з прызамі.

На працягу двух дзён на спартыўных пляцоўках панавалі азарт, прыязная атмасфера і жаданне перамагчы. Падчас спаборніцтваў удзельнікі дэманстравалі не толькі сілу і спрыт, але і камандны дух, узаемадапамогу і падтрымку.

Нагадаем, што Беларускі Дом друку ўваходзіць у склад каманды “Адзіныя” (Зборная 7), у якую таксама ўваходзяць такія прадпрыемствы як наш філіял «Мінская друкарня», Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці, Палац Рэспублікі, Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр, прадпрыемствы “Беларускія латарэі”, “Прамтрансінвест” і “Белэкспа”.

У агульнакамандным заліку перамогу атрымала каманда “Аграхолдынг”, якая складаецца з 25 работнікаў арганізацый, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі аграпрамысловага холдынгу Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. За перамогу змагаліся работнікі цяплічнага камбіната “Мачулішчы”, Пружанскага малочнага камбіната, Пінскага мясакамбіната, Баранавіцкай птушкафабрыкі, сельгаспрадпрыемстваў “Ціхінічы” і “Васілішкі”.

Другое месца заваявала каманда “Белыя тыгры”, у склад якой увайшлі работнікі санаторыяў і ўстаноў аховы здароўя Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта.

Трэцяе месца на п’едэстале гонару заняла каманда “Маланка”, якая складаецца з работнікаў арганізацый будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта.

У камандных спаборніцтвах сярод кіраўнікоў, вынікі якіх залічваліся ў агульнакамандны залік, лідэрамі сталі наступныя каманды.

Па гульні ў мястэчкі:

1 месца – каманда “Аграхолдынг” у складзе кіраўнікоў ААТ “Васілішкі” Антона Бурноса, філіяла “Невель” Пінскага мясакамбіната Сяргея Шаламіцкага і Баранавіцкай птушкафабрыкі Георгія Хомчанкі;

2 месца – каманда “Маланка” ў складзе кіраўнікоў Дыпсэрвіса Валерыя Скакуна, ГГУ Аляксея Карніцкага і РСТ Аляксея Панічава;

3 месца – каманда “Захавальнікі лесу” ў складзе кіраўнікоў Бярэзінскага біясфернага запаведніка Андрэя Пракошына, Нацыянальнага парку “Белавежская пушча” Яна Венсковіча і дырэктара ДЛГУ “Краснасельскае” Юрыя Крыўцова.

У парным настольным тэнісе сярод кіраўнікоў пераможцамі сталі:

1 месца – каманда “Адзіныя” ў складзе кіраўнікоў Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Ігара Кудрэвіча і РУП “Беларускія латарэі” Міхаіла Дзенісенкі;

2 месца – каманда “Белыя тыгры” ў складзе кіраўнікоў санаторыя “Юнацтва” Аляксандра Панферава і санаторыя “Сосны” Аляксандра Герасімовіча;

3 месца – каманда “Моднае_Народнае” ў складзе кіраўнікоў Гомельскай Фабрыкі мастацкіх вырабаў “Любна” Віталя Аксёнава і Пінскай Фабрыкі мастацкіх вырабаў Віктара Вайтовіча.

Пераможцы ў індывідуальных спаборніцтвах сярод кіраўнікоў:

у закідванні мяча ў баскетбольнае кальцо:

1 месца – Дзмітрый Хвашчэўскі, начальнік Галоўнага фінансавага ўпраўлення Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта;

2 месца – Ігар Кудрэвіч, дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта;

3 месца – Наталля Маляўка, дырэктар РУП “Белекацэнтр”;

у стральбе з лука:

1 месца – Яўген галін, начальнік ГлавУКС;

2 месца – Аляксей Янусаў, дырэктар Бабруйскай Фабрыкі мастацкіх вырабаў;

3 месца – Аляксей панічоў, начальнік РСТ;

у більярдзе:

1 месца – Міхаіл Дзенісенка, дырэктар РУП “Беларускія латарэі”;

2 месца – Васіль Гладкі, дырэктар гасцініцы “Планета”;

3 месца – Ігар Кудрэвіч, дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта;

у колцы дроў:

1 месца – Андрэй Сякацкі, дырэктар Шклоўскага масларобнага завода;

2 месца – Аляксандр Корбут, генеральны дырэктар ДПТА “Белмастацпромыслы”;

3 месца – Яўген галін, начальнік ГлавУКС.

Па традыцыі па рашэнні арганізацыйнага камітэта былі заснаваны спецыяльныя прызы.

За лепшую каардынацыю зборнай каманды дыпломам і каштоўным прызам узнагароджана Святлана Раманава, каардынатар каманды холдынгу “Купалаўскае”, за вялікі асабісты ўклад у забеспячэнне каманд дыпломам і каштоўным прызам адзначана Марыя Петрашка, намеснік дырэктара Бярэзінскага біясфернага запаведніка, за арганізацыю лепшай групы заўзятараў дыпломам і каштоўным прызам ўзнагароджана каардынатар зборнай “Белыя тыгры» Алена Мароз.

У агульнакамандным заліку зборная каманда  “Адзіныя” заняла пятае месца.

Віншуем пераможцаў спаборніцтваў і жадаем далейшых поспехаў, як у спартыўнай, так і ў працоўнай дзейнасці! Мы ганарымся актыўнасцю нашых калег і дзякуем усім удзельнікам за ўдзел, энергію і пазітыўны настрой! Упэўнены, што традыцыя правядзення спартакіяд будзе прадоўжана, спрыяючы ўмацаванню сяброўскіх сувязей і падтрыманню высокага ўзроўню здароўя сярод супрацоўнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.