16.06.2026
Ад Дома друку для ўдзелу ў конкурсе было накіравана 6 работ, па 3 у кожную з намінацый. Так пераможцам у намінацыі “Лепшы малюнак” стала праца Еўдакімчык Арыны, яе мама, Кузняцова Таццяна, працуе загадчыкам сталовай.
Пераможцамі ў намінацыі “Лепшае сачыненне” сталі работы:
– Герцык Марыі, мама Герцык Алена, працуе бухгалтарам у цэнтральнай бухгалтэрыі;
– Бабіцкай Лізаветы і Каратай Анастасіі, іх мама, Бабіцкая Наталля, працуе прыбіральшчыкам памяшканняў афсетнага цэха.

Арганізатары адзначылі, што конкурс стаў важнай падзеяй, якая дазволіла праявіць творчыя здольнасці ўдзельнікаў, а таксама ўмацаваць цікавасць да тэмы патрыятычнага выхавання, самаахвярнай, чыстай любові да сваёй Радзімы, павагі яе гісторыі, прыроды, культуры, захавання традыцыйных каштоўнасцяў, гонару за сваіх бацькоў, за іх працу і за нашых продкаў, якія будавалі для нас незалежную, моцную і квітнеючую Беларусь.

Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне, што творчыя работы пераможцаў будуць выстаўлены ў санаторыях, якія ўваходзяць у сістэму Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што дазволіць шырокай аўдыторыі ацаніць іх, натхніцца патрыятычнымі ідэямі і ўбачыць нашу краіну вачыма дзяцей.

Арганізатары выказалі надзею, што такі конкурс стане не толькі добрай традыцыяй, якая аб’ядноўвае сем’і і калектывы арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, але і дапамагае выхоўваць у маладым пакаленні гонар за сваю краіну і любоў да Радзімы.
