04.06.2026
Дзень абароны дзяцей працягваецца. Сёння Беларускі Дом друку адчыніў свае дзверы для асаблівых гасцей – дзяцей-інвалідаў з дзяржаўнай установы адукацыі “Cпецыяльная школа № 14 г. Мінска”. Гэта падзея стала сапраўдным святам, напоўненым радасцю, ведамі і творчасцю.


Удзельнікі экскурсіі пазнаёміліся з гісторыяй найбуйнейшага паліграфічнага прадпрыемства краіны і даведаліся, як ствараюцца газеты, кнігі, часопісы і ўпакоўка. Інтэрактыўная выстава і займальныя экскурсія дазволілі дзецям не толькі ўбачыць працэс, але і паспрабаваць сябе ў ролі маленькіх паліграфістаў, што выклікала ў іх непадробную цікавасць, радасць і развіццё крэатыўнага мыслення. Усё гэта падарыла ім магчымасць выказаць сябе і стварыць у будучыні нешта ўнікальнае.


Няхай кожны дзень будзе напоўнены шчасцем, радасцю, усмешкамі і магчымасцямі для ўсіх дзяцей!
Экскурсія ў Беларускі Дом друку стала важным крокам у стварэнні інклюзіўнага асяроддзя, дзе кожнае дзіця, незалежна ад сваіх магчымасцяў, можа адчуваць сябе часткай грамадства. Мы спадзяемся, што такія мерапрыемствы будуць праходзіць і далей, дорачы дзецям радасць, новыя веды і натхненне.
Радасныя ўсмешкі і шчырыя словы падзякі ад дзяцей і педагогаў сталі лепшай узнагародай для арганізатараў мерапрыемства.

