20.05.2026
20 мая 2026 г. прадстаўнікі жаночага калектыву Беларускага Дома друку прынялі ўдзел у рэгіянальным Жаночым форуме Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Праца, стварэнне, будучыня”, які адбыўся на базе Палаца Рэспублікі, базавай арганізацыяй, якая забяспечвае правядзенне мерапрыемства ў групе. У склад групы арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на рэгіянальным узроўні ўвайшлі: рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Нацыянальны выставачны цэнтр “Белэкспа”, дзяржаўная ўстанова “Палац Рэспублікі”, дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр”, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Беларускія латарэі”, Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гандлёвы дом “Усходні”, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзіцячы аздараўленчы лагер “Планета”, дзяржаўнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларускі Дом друку” і філіял “Мінская друкарня”. Гэта мерапрыемства сабрала жанчын з розных сфер дзейнасці, якія імкнуцца абмеркаваць актуальныя пытанні і падзяліцца вопытам.

У холе малой залы Палаца Рэспублікі была арганізавана выставачная лакацыя “Арт-подыум” на якой работнікі арганізацый-удзельніц прадставілі свае творчыя работы па наступных напрамках: “Арт-прастора” (карціны ў рознай тэхніцы выканання), “Ручны выраб”, “Бісер і самацветы”. Майстар-класы і выстава-прэзентацыя ад СП «Беліта» ТАА і ЗАТ «Вітэкс» – прызнаных лідараў па вытворчасці касметыкі ў Рэспублікі Беларусь, не пакінулі абыякавым нікога з удзельніц форуму. Усе гэтую святочную атмасферу дапаўняла фонавае музычнае суправаджэнне ў выкананні Нацыянальнага Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

У рамках форуму прайшла дыялогавая пляцоўка, на якой выступілі эксперты, якія ўнеслі значны ўклад у абмеркаванне тэм, якія тычацца ролі жанчыны ў сучасным грамадстве. Адным з ключавых спікераў стала Папко Вольга Мікалаеўна, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар мастацтвазнаўства, якая прадставіла тэму: “Жанчына паспяховая: як сумяшчаць сям’ю, кар’еру, развіццё, хобі”. Удзельнікі актыўна абмяркоўвалі важнасць балансу паміж прафесійным і асабістым жыццём, а таксама дзяліліся ўласнымі гісторыямі поспеху.
Другая частка дыялогавай пляцоўкі была прысвечана тэме: “Свет сучаснай беларускай жанчыны”, якую прадставіла Цыркун Надзея Аляксандраўна, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры ідэалагічнай работы і сацыяльных навук Ваеннай акадэміі Беларусі. Яна акцэнтавала ўвагу на зменах у грамадстве і новых выкліках, з якімі сутыкаюцца сучасныя жанчыны, а таксама на важнасці падтрымкі адзін аднаго ў імкненні да самарэалізацыі.
У трэцяй частцы дыялогавай пляцоўкі выступіла Кузняцова Алеся Георгіеўна, пісьменнік, прадзюсар і рэжысёр, якая падзялілася сваім вопытам у творчай сферы і распавяла пра тое, як мастацтва можа стаць важным інструментам для самавыяўлення і вырашэння сацыяльных праблем.
Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ўдзельніцы мелі магчымасць задаць пытанні і падзяліцца сваімі думкамі ў рэжыме “Адкрыты мікрафон”, што спрыяла стварэнню атмасферы даверу і падтрымкі. Жанчыны абмяркоўвалі свае дасягненні, цяжкасці і метады іх пераадолення, а таксама шукалі шляхі для далейшага развіцця і супрацоўніцтва.
Па завяршэнні дыялогавай пляцоўкі ўсіх удзельніц чакала канцэртная праграма з музычных (творчых нумароў) у выкананні работнікаў арганізацый-удзельніц і іх дзяцей.

У завяршэнне форуму адбылася экскурсія па мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”, а таксама агляднай па Палацы Рэспублікі, дзе ўдзельніцы змаглі азнаёміцца з гісторыяй і архітэктурай гэтага выдатнага будынка, а таксама адчуць атмасферу важнага культурнага цэнтра краіны.

Удзел у жаночым форуме стаў для прадстаўніц Беларускага Дома друку не толькі магчымасцю абмену вопытам, але і крыніцай натхнення для далейшых прафесійных і асабістых дасягненняў. Жанчыны адзначылі важнасць такіх мерапрыемстваў для ўмацавання ўзаемадапамогі і салідарнасці ў жаночай супольнасці.

У Дзень маці, 14 кастрычніка, у г. Мінску плануецца правесці фінальны этап Жаночага форуму Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Праца, стварэнне, будучыня”, які аб’яднае больш за 300 прадстаўніц прыгожага полу з каля 70 арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму.
