10.05.2026
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Сардэчна віншуем Вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Гэта асаблівае свята, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, яе гісторыяй і дасягненнямі. Нашы дзяржаўныя сімвалы – гэта ўвасабленне незалежнасці, нацыянальнай годнасці і адзінства беларускага народа. Яны суправаджаюць нас ва ўсе важныя моманты жыцця, натхняючы на новыя здзяйсненні і ўмацоўваючы пачуццё датычнасці да лёсу Радзімы.
Жадаем вам упэўненасці ў заўтрашнім дні, прафесійных поспехаў, гармоніі ў калектыве і цяпла ў сям’і. Няхай пачуццё патрыятызму і любові да Айчыны надае сіл для рэалізацыі самых смелых ідэй і дапамагае рухацца наперад. Няхай гэты святочны дзень напоўніць вашы сэрцы гонарам за Беларусь, дорыць веру ў дабрабыт і росквіт нашай краіны!
Са святам!
З найлепшымі пажаданнямі,
адміністрацыя і прафсаюзны камітэт
дзяржаўнага прадпрыемства
«Выдавецтва «Беларускі Дом друку»
