СВЯТА ПРАЦЫ ДОМА ДРУКУ

01.05.2026

Май асацыюецца ва ўсіх не толькі з цяплом, але і з важным агульнарэспубліканскім святам – 1 Мая – святам працы. І для ветэранаў першамайскіх шэсцяў, і для тых, хто толькі цяпер даведаецца пра гісторыю гэтага дня, 1 Мая нязменна асацыюецца з адзінствам і славай працы, а для многіх пакаленняў даўно ўжо стаў адным з любімых святаў.

Асноўнай пляцоўкай святкавання Першамая ў Мінску па традыцыі стаў парк Перамогі. Свята працы пачалося з цырымоніі ўскладання кветак ля стэлы «Мінск – горад-герой».

Працягнулася свята на тэрыторыі парку, дзе асноўным момантам свята стала ўрачыстае прызнанне заслуг працоўных дынастый, якія па праве лічацца гонарам айчынных прадпрыемстваў. Не менш яркім упрыгожваннем мерапрыемства сталі выступленні вядомых артыстаў і творчых калектываў, якія падарылі гледачам выдатны настрой.

Галіновыя прафсаюзы падрыхтавалі для мінчан і гасцей сталіцы актыўнасці на інтэрактыўных тэматычных пляцоўках.

Працоўны калектыў Дома друку не застаўся ў баку і па традыцыі далучыўся да рэспубліканскага Свята працы, якое стала яркім і запамінальным для ўсіх ўдзельнікаў, а таксама яшчэ раз падкрэсліла важнасць адзінства і стваральнай працы ў нашым грамадстве. Нашы работнікі разам са сваімі сем’ямі з вялікім энтузіязмам удзельнічалі ў мерапрыемстве, дэманструючы камандны дух і адказнае стаўленне да працы.

Такія мерапрыемствы не толькі ўмацоўваюць камандны дух, але і спрыяюць згуртаванню працоўнага калектыву і павышаюць матывацыю да далейшых дасягненняў. Адзначаючы гэтае свята, мы яшчэ раз пераканаліся ў важнасці працы кожнага і каштоўнасці сумесных намаганняў. Няхай нашы добрыя традыцыі і далей дапамагаюць нам развівацца і дасягаць новых мэт на карысць нашай краіны.

Віншуем усіх з Днём працы і жадаем міру, дабрабыту, новых поспехаў і дасягненняў!