26.04.2026
26 КРАСАВІКА – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ТРАГЕДЫІ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС
40 гадоў таму на чацвёртым энергаблоку 26 красавіка 1986 года ў 1:23 адбыўся выбух, які разбурыў рэактар. У выніку ў атмасферу было выкінута каля 520 небяспечных радыенуклідаў, якія распаўсюдзіліся на значныя ўчасткі тэрыторыі Савецкага Саюза. Беларусь прыняла на сябе 70% радыяцыйных ападкаў.
Загінуў 31 чалавек, а каля 600 тысяч ліквідатараў, якія прымалі ўдзел у тушэнні пажараў і расчыстцы, атрымалі высокія дозы радыяцыі.
Прадстаўнікі працоўнага калектыву Дома друку прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да памятных знакаў “Ахвярам Чарнобыля” і “Камень міру Хірасімы” ў парку Дружбы народаў. Ушанаваць памяць тых, хто загінуў непасрэдна пры ліквідацыі аварыі на ЧАЭС і з-за ўздзеяння радыяцыі ў далейшым, прыйшлі сотні чалавек. У іх ліку – прадстаўнікі кіраўніцтва Мінгарвыканкама і Мінгарсавета, парламентарыі, прадстаўнікі сілавых структур, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў.

Фота рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускае тэлеграфнае агенцтва”