АКЦЫЯ “ГАДЗІНА ЗЯМЛІ” ПРОЙДЗЕ 28 САКАВІКА З 20.30 ДА 21.30

12.03.2026

Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх неабыякавых прыняць удзел у глабальнай акцыі “Гадзіна Зямлі” і адключыць святло 28 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30.

Гадзіна Зямлі – гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. У гэтым годзе акцыя пройдзе у Беларусі ўжо 18-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя – гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэта мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказных адносін да прыроды.

Сёння Гадзіна Зямлі – гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Беларусь не застаецца ўбаку. Так, толькі ў Мінску традыцыйна адключаецца падсвятленне такіх знакавых аб’ектаў, як стадыён “Дынама”, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, бізнес-цэнтр “Футурыс”, архітэктурны комплекс “Вароты Мінска”, Беларускі дзяржаўны цырк і інш.

Паколькі гэта абсалютна добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць. Арганізатары акцыі ў мэтах бяспекі не рэкамендуюць адключаць вулічнае асвятленне, аэранавігацыйныя агні і святлафоры.

Выключыць святло на гадзіну – вельмі проста, але нават за такім сімвалічным дзеяннем варта магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя звычкі.

Як? Напрыклад, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, беражліва ставіцца да вады і зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў, тым самым скарачаючы выкіды парніковых газаў.