З ДНЕМ ЖАНЧЫН!

06.03.2026

Паважаныя калегі! Мілыя нашы жанчыны!

У Год беларускай жанчыны з асаблівай цеплынёй шчыра віншуем Вас З Днём жанчын – пяшчотным вясновым святам!

Гэтае свята з’яўляецца напамінам аб вашым неацэнным укладзе ў развіццё нашага прадпрыемства, вашай прафесійнай адказнасці, дабрыні і сіле духу. Ваша мудрасць, энергія, натхненне і цяпло дапамагаюць нам дасягаць новых вышынь, робяць наш калектыў асаблівым і ствараюць прыязную атмасферу ў калектыве.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, выканання жаданняў, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і хай кожны дзень будзе напоўнены ўтульнасцю, любоўю і натхненнем. Хай у вашым жыцці заўсёды будзе месца радасці, любові, гармоніі, яркім падзеям, радасным момантам і шматлікім прыемным сюрпрызам.

Дзякуй за вашу працу і цяпло, якімі вы напаўняеце наш працоўны дзень! Вы – наша апора і натхненне!

Няхай у сэрцы заўсёды квітнее вясна, а ўсмешка не сыходзіць з твару.

Са святам Вас, мілыя дамы!

З найлепшымі пажаданнямі,

Мужчынскі калектыў дзяржаўнага прадпрыемства “Выдавецтва” Беларускі Дом друку” і прафсаюзны камітэт