9 снежня працоўны калектыў прадпрыемства ўсклаў кветкі да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе “Хатынь” у памяць ахвяр генацыду. Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 года. Дата была абрана невыпадкова: у 1948 годзе 9 снежня была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.