Красавік – традыцыйны час навядзення чысціні і парадку, а суботнікі – добрая традыцыя. Працоўны калектыў Беларускага Дома друку штогод прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Гэты год не выключэнне. Сіламі супрацоўнікаў прадпрыемства праведзены работы па добраўпарадкаванні і прывядзенню ў належны стан працоўных месцаў і тэрыторыі прадпрыемства. Пагадзіцеся, прыемна ж бачыць вынік сваёй працы, бо кожны ўкладвае ў яго часцінку свайго цяпла. Важна і тое, што кожны з нас, на сваім месцы, унёс неацэнны ўклад у агульную справу.
Суботнік – гэта не толькі ўборка тэрыторыі, але і зносіны, добры настрой, пазітыўныя эмоцыі. Гэта выдатны спосаб ўзняцця карпаратыўнага духу, згуртавання калектыву, паляпшэння псіхалагічнага клімату.
Па выніках рэспубліканскага суботніка ўдзел у ім прынялі каля 2,4 млн чалавек, па папярэдніх дадзеных, сабраўшы каля 16,5 млн беларускіх рублёў. Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, пойдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
ДЗЯКУЕМ УСІМ ЗА ЎКЛАД У АГУЛЬНУЮ СПРАВУ!