3 ЛІПЕНЯ 2024 ГОДА Ў НАШАЙ КРАІНЕ ПРАЙШЛІ СВЯТОЧНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ ДНЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДНЮ РЭСПУБЛІКІ)

Працоўны калектыў Дома друку прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Святочныя мерапрыемствы пачаліся 2 ліпеня ў Палацы Рэспублікі з урачыстага сходу, на якім выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

А ўжо 3 ліпеня ля стэлы “Мінск-горад-герой” прайшоў святочны парад, у якім былі задзейнічаны больш за 5 тыс.вайскоўцаў. У тым ліку парадныя разлікі з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана.

Больш за 300 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі прайшлі ў складзе механізаванай калоны. Фігуры вышэйшага пілатажу прадэманстравалі над сталіцай 47 сучасных баявых машын ваеннай авіяцыі Беларусі і Расіі.

Кульмінацыяй дня стаў гала-канцэрт ля стэлы. Віншавалі са сцэны гледачоў з Днём Рэспублікі як зоркі беларускай эстрады, так і іншых краін. Парадавалі гледачоў расійскі музычны калектыў” Хор Турэцкага ” і Дзяніс Майданаў, Казахстанскі рок-гурт Motor-Roller.

НАПЯРЭДАДНІ салюту ўсе ўдзельнікі канцэрта разам з гледачамі праспявалі гімн.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь-галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Гэта гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала сімвалам свабоды і міру. У гэты дзень горад Мінск быў вызвалены ад нямецкай акупацыі. Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята падчас рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе.