2024 ГОД АБ’ЯВЛЕНЫ ГОДАМ ЯКАСЦІ

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 375 “Аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці”.

Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.

У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівыя і прадуманыя адносіны да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульнае дабро. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурны вольны час).

Указ № 375 “Аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці”

Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2024 г. № 41)