У перыяд з 19 верасня па 9 кастрычніка ў арганізацыях Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пройдуць рэгіянальныя форумы “Моладзь і будучыня”. Яны ахопяць больш за 3 000 маладых людзей, якія працуюць у падпарадкаваных ведамству арганізацыях. На рэгіянальным узроўні ўдзельнікамі форумаў будуць выпрацаваны пытанні і прапановы для іх далейшага абмеркавання на выніковым пасяджэнні Маладзёжнага форуму, у сталіцы ў канцы кастрычніка з удзелам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Ю.В.Назарава, першага сакратара ЦК ГА “БРСМ” А.С.Лук’янава, прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, грамадскіх дзеячаў і іншых запрошаных асоб. Для ўдзелу ў форуме будзе дэлегавана каля 200 маладых і актыўных людзей з усіх арганізацый структуры Кіраў справамі.
Ужо 2 кастрычніка базавай арганізацыяй па галіновым прынцыпе правядзення рэгіянальнага форуму стане наш Беларускі Дом друку, да моладзі нашага прадпрыемства прыедзе моладзь з РДПУП “Мінская друкарня”, Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці ўпраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ДУ “Аздараўленчы лагер “Планета”.
Галоўнымі мэтамі і задачамі Маладзёжнага форуму з’яўляюцца павышэнне ролі працуючай моладзі ў рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, садзейнічанне адаптацыі і замацаванню маладых работнікаў у арганізацыях, выяўленне актуальных пытанняў, якія хвалююць моладзь, з мэтай іх вырашэння.