106-Я ГАДАЎШЧЫНА ВЯЛІКАЙ Кастрычніцкай САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

У гонар 106-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі працоўны калектыў Дома друку разам з грамадскасцю ўрачыста ўсклалі кветкі да падножжа помніка правадыра сусветнага пралетарыяту У.І.Леніна на плошчы Незалежнасці.

Гэтае свята непарыўна звязана з лёсам Беларусі і кожнага яе грамадзяніна. Дзякуючы Вялікаму Кастрычніку мы здабылі незалежную дзяржаву, якая ўпэўнена ідзе па шляху стварэння, пабудовы грамадства, моцнага сваім інтэлектуальным патэнцыялам, патрыятычнымі памкненнямі і духоўнымі каштоўнасцямі. Гэтае свята – даніна павагі тым, хто адстойваў прынцыпы сацыяльнай справядлівасці і народаўладдзя, хто каваў Вялікую Перамогу, хто паднімаў краіну з руін і папялішчаў у пасляваенны перыяд, будаваў вытворчыя комплексы і забяспечваў рост дабрабыту працоўнага народа. Без памяці няма гісторыі, без гісторыі няма культуры і духоўнасці, без духоўнасці няма выхавання і чалавека, а без чалавека няма народа.

Дарэчы, сёння, 7 лістапада 2023 года, спаўняецца роўна 90 гадоў з урачыстага адкрыцця Дома ўрада БССР і помніка У.І. Леніну, у якіх традыцыйна збіраюцца ўзгадаць важную дату.