+1 УЗНАГАРОДА, ВІНШУЕМ!

Заслужаны поспех і прафесіяналізм працоўнага калектыву Беларускага Дома друку адзначаны ўзнагародай адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у правядзенні святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Мінска.

Намесніку генеральнага дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай рабоце Арыхоўскаму Юрыю Дзмітрыевічу аб’яўлена падзяка.

Жадаем нашаму прадпрыемству далейшых поспехаў, выканання задуманага і рэалізацыі маштабных планаў.