ЯКІЯ ПЫТАННІ АБМЕРКАВАЛІ Ў МІНСКУ ЎДЗЕЛЬНІКІ ЛАКАЛЬНАГА МАЛАДЗЁЖНАГА ФОРУМУ РАБОТНІКАЎ АРГАНІЗАЦЫЙ КІРАЎНІЦТВА СПРАВАМІ ПРЭЗІДЭНТА

30.10.2025

29 кастрычніка ў дзень нараджэння камсамола ў Мінску на базе Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці прайшоў маладзёжны форум работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Моладзь і будучыня”. Сустрэча сабрала хлопцаў і дзяўчат, якія працуюць у Беларускім Доме друку, філіяле «Мінская друкарня», Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці, гандлёвым доме «Усходні», дзіцячым аздараўленчым лагеры «Планета», гандлёва-лагістычным цэнтры «Азярцо-лагістык».

Форум носіць лакальны характар і папярэднічае вялікай сустрэчы, якая адбудзецца ў снежні, таму задача ўдзельнікаў – выпрацаваць ідэі і прапановы для абмеркавання на рэспубліканскай пляцоўцы.

Форум пачаўся з цырымоніі ўскладання кветак да манумента “Танк-вызваліцель”. Удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Далей працуючая моладзь накіравалася ў Рэспубліканскі дом моладзі, дзе моладзi паказалі і расказалі гісторыю камсамола і маладзёжнага руху Беларусі.

Ключавой падзеяй сустрэчы стаў дыялог “Адкрыты мікрафон”.

У якасці экспертаў на ім выступілі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Аляксандр Лук’янаў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін. Яны абмеркавалі з удзельнікамі шырокае кола пытанняў: павелічэнне ўзросту моладзі, дэмаграфічную бяспеку, ролю моладзі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны і БРСМ у выхаванні падрастаючага пакалення, замацоўвальнасць маладых спецыялістаў на працоўных месцах, а таксама абмеркавалі пытанні падтрымкі і развіцця маладзёжных ініцыятыў. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя тэмы: удзел моладзі ў грамадскім жыцці, развіццё лідэрскіх і прафесійных якасцяў, а таксама магчымасці рэалізацыі праектаў у рамках дзяржаўнай падтрымкі.

Антон Павельеў, начальнік сектара па ідэалагічнай рабоце, старшыня маладзёжнага савета Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі падкрэсліў, што моладзь – ключ да будучыні краіны, важна актыўна далучаць маладых людзей у працэсы фарміравання грамадскай і палітычнай прасторы.

За час працы форуму была дасягнута згода аб неабходнасці далейшага развіцця такіх пляцовак для абмену вопытам і ўмацавання грамадзянскай актыўнасці сярод маладога пакалення. Мерапрыемства стала чарговым пацвярджэннем таго, што моладзь актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні будучыні краіны і мае вялікае значэнне для яе развіцця.

Фота Выдавецкага дома “Беларусь сёння”