17.09.2025
Паважаныя суайчыннікі! Дарагія калегі і сябры!
Сардэчна віншуем Вас З Днём народнага адзінства – вялікім святам, якое сімвалізуе сілу, згуртаванасць і непахісную волю нашага народа. Гэты знамянальны дзень нагадвае нам пра важнасць адзінства, узаемнай павагі і адказнасці за лёс нашай Радзімы.
Беларусь – краіна з багатай гісторыяй і шматвяковымі традыцыямі, і менавіта дзякуючы адзінству і ўзгодненым намаганням кожнага з нас мы працягваем умацоўваць нашу дзяржаўнасць, развіваць культуру і захоўваць духоўныя каштоўнасці. Няхай у нашых сэрцах заўсёды жыве гонар за Айчыну, а ў працы – імкненне да дасканаласці і стварэння. Час выбраў нас!
Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, прафесійных поспехаў і дабрабыту. Няхай Дзень народнага адзінства натхняе нас на новыя здзяйсненні ў імя працвітання Беларусі і дабрабыту яе грамадзян.
З Днём народнага адзінства!
Адміністрацыя
дзяржаўнага прадпрыемства
“Выдавецтва” Беларускі Дом друку”