13.08.2025
З нагоды дня стварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (4 жніўня 1994 г.) адбылася экскурсія ў Палац Незалежнасці для работнікаў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, усяго больш за 100 чалавек. Прадстаўнікі працоўнага калектыву Дома друку з вялікай цікавасцю адправіліся на экскурсію ў Палац Незалежнасці – адзін з сімвалаў сучаснай Беларусі, афіцыйную рэзідэнцыю Прэзідэнта і важнейшы аб’ект дзяржаўнай важнасці.
Экскурсія пачалася з займальнага знаёмства з гісторыяй стварэння палаца, яго архітэктурнымі асаблівасцямі і значэннем для краіны. Калегі даведаліся пра тое, як будаваўся гэты ўнікальны комплекс, якія падзеі тут адбываліся і якія важныя дзяржаўныя мерапрыемствы праводзяцца ў яго залах.
Госці атрымалі магчымасць прайсці па залах для афіцыйных прыёмаў, кабінетах, дзе Кіраўнік дзяржавы праводзіць нарады і іншых ключавых памяшканнях. Прэс-сакратар Прэзідэнта нашай краіны М.М.Эйсмант распавяла пра спецыфіку працы А.Р.Лукашэнкі, а таксама пратаколы, традыцыі і асаблівасці працы палаца, што дазволіла ўдзельнікам лепш зразумець асаблівасці працы прэзідэнта і дзяржаўных структур.
Наведванне Палаца Незалежнасці стала не толькі пазнавальнай падзеяй, але і магчымасцю для калектыву ўмацаваць камандны дух, пашырыць кругагляд і адчуць сваё дачыненне да важных падзей у жыцці краіны. Асабліва ўлічваючы той факт, што вырабленая прадукцыя ў сценах Беларускага Дома друку мае першараднае значэнне, а гэта бланкі пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны сцяг на плошчы Дзяржаўнага сцяга, рэспубліканскія газеты, бюлетэні для галасавання, у перыяд правядзення электаральнай кампаніі, падарункавыя баўлы з шакаладам «прэзідэнт» і многае іншае.
Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю прафесійных якасцяў супрацоўнікаў, павышэнню іх матывацыі і ўмацаванню карпаратыўнага духу. Мы дзякуем прэс-сакратару Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь М.М.Эйсмант і кіраўніцтву Палаца Незалежнасці за гасціннасць, а Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за магчымасць бліжэй пазнаёміцца з сімваламі нашай краіны.
Жадаем нашаму калектыву новых цікавых сустрэч, натхнення і далейшых поспехаў на карысць нашага Дома друку і любімай Беларусі!