ВІНШАВАННЕ КІРАЎНІЦТВУ СПРАВАМІ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДНЁМ СТВАРЭННЯ!

04.08.2025

4 жніўня – Дзень стварэння адной з найважнейшых дзяржаўных структур: Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя калегі, сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з 31-й гадавінай з дня ўтварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!

Разнастайнае забеспячэнне дзейнасці Прэзідэнта краіны і рэспубліканскіх органаў; стварэнне належных умоў для знаходжання ў Беларусі афіцыйных дэлегацый замежных дзяржаў; захаванне, падтрыманне і развіццё беларускіх народных промыслаў; захаванасць унікальных запаведных месцаў Рэспублікі Беларусь; аздараўленне насельніцтва, арганізацыі адпачынку, у т.л. дзіцячага і сямейнага; забеспячэнне харчовай бяспекі краіны… Вялікі дыяпазон задач, якія стаяць перад Кіраўніцтвам справамі. Спраўляцца з іх выкананнем дапамагаюць высокая ступень адказнасці, прафесіяналізм кожнага супрацоўніка. Зацікаўленасць у выкананні даручэнняў, жаданне дасягнуць станоўчых вынікаў у любой справе сталі залогам поспеху і дазволілі заваяваць прызнанне і павагу. Няма больш высокай місіі на зямлі, чым верай і праўдай служыць сваёй Айчыне. Кожны дзень працы шматпрофільнай структуры Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта – гэта ўклад у будучыню краіны, гэта калектыўнае майстэрства са знакам якасці. Няхай натхняюць вас пачуцці датычнасці да вялікіх спраў і гонару за нашу Радзіму – моцную, квітнеючую, мірную Беларусь!

Хай гэты дзень нараджэння Кіраўніцтва справамі будзе адным у чарадзе яшчэ многіх і многіх, стане падставай не толькі падвесці прамежкавыя вынікі, але і намеціць новыя планы.

Жадаем далейшага сумеснага ўзаемадзеяння, павагі адзін да аднаго, узаемаразумення, усеагульнага росквіту, спрыяльнай атмасферы ў калектыве, вернай удачы і ўсім моцнага здароўя.

З Днём нараджэння, прафесіяналы!

Працоўны калектыў дзяржаўнага прадпрыемства “Выдавецтва “Беларускі Дом друку”