ЯК ГЭТА БЫЛО. ФІЛЬМ ПРА ЛЕТНЮЮ СПАРТАКІЯДУ СЯРОД РАБОТНІКАЎ АРГАНІЗАЦЫЙ КІРАЎНІЦТВА СПРАВАМІ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ – 2025

Нагадаем, 27-28 чэрвеня ў Нацыянальным парку «Нарачанскі» адбылася III летняя спартакіяда сярод работнікаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У спаборніцтвах за месцы на п’едэстале гонару змагаліся восем зборных каманд падпарадкаваных арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іх кіраўнікі.

Спаборніцтвы праходзілі па настольным тэнісе, тэхніцы пешаходнага, веласіпеднага і воднага турызму, арыентаванні на мясцовасці, паркавым валейболе, гір’евым спорце, спартыўнай эстафеце, перацягванні ліны і мн. ін. Кіраўнікі арганізацый згулялі ў більярд, настольны тэніс, мястэчкі, дартс і закідванне мяча ў баскетбольнае кальцо.