ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ АКЦЫЯ “НА ВАРЦЕ ЛІЧБАВАЙ БЯСПЕКІ”

з 26 мая па 4 чэрвеня Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праводзіць Рэспубліканскую прафілактычную акцыю “На варце лічбавай бяспекі”.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў арганізуюць комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб кіберпагрозах і метадах процідзеяння ім, фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін у лічбавым асяроддзі, прыняцця эфектыўных мер па прафілактыцы злачынстваў у гэтай сферы.

Асаблівую ўвагу нададуць уразлівым катэгорыям-дзецям і пажылым людзям. Таксама ў рамках акцыі прадугледжана шырокая інфармацыйна-тлумачальная праца аб парадку звароту лічбавых знакаў (токенаў), патэнцыйных рызыках і прававых нормах, якія рэгулююць дадзены кірунак.