Дарагія калегі!
Сардэчна віншуем вас са Святам працы!
Першамай напоўнены святлом і цяплом вясновага сонца. Гэтае свята аб’ядноўвае прафесіі і пакаленні, дорыць душэўны ўздым і энергію, а такія паняцці, як МІР і ПРАЦА, з’яўляюцца вечнымі сімваламі стварэння, закладу развіцця любога грамадства, умацавання эканомікі, павышэння дабрабыту народа.
Хай ў гэты першы майскі дзень ласкавае сонца асветліць ваша жыццё і натхніць на новыя працоўныя здзяйсненні на карысць Дома друку і Беларусі. Жадаем вам міру, бадзёрага і радаснага настрою, вечнай вясны ў душы. Няхай вашы працоўныя дні будуць творчымі і плённымі, вынікі працы прыносяць задавальненне, а выхадныя падораць прыемны і ціхамірны адпачынак.
Адміністрацыя і прафкам
Беларускага Дома друку