80-ГОДДЗЮ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ ПРЫСВЯЧАЕМ

Па ініцыятыве маладзёжнага савета Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі сёння працоўная моладзь падначаленых арганізацый з г. Мінска і Шклоўскага раёна аб’ядналася, каб напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі навесці парадак на прылеглай тэрыторыі скульптуры жанчыны, якая сімвалізуе балесную маці салдат, якія не вярнуліся з вайны ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Каля 40 маладых людзей разам з кіраўнікамі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мясцовых органаў улады навялі парадак у бярозавым гаі, у якім знаходзіцца помнік, ачысцілі і пафарбавалі ўсе агароджы і канструкцыі, пліткавае пакрыццё і пасадзілі новыя дрэвы. Пасля чаго ўсклалі кветкі да манумента і ўшанавалі памяць герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Можна з упэўненасцю сказаць, што ўдзел моладзі ў такіх мерапрыемствах дапамагае не толькі захаваць гісторыка-культурную спадчыну, а ў першую чаргу фарміруе пачуццё адказнасці за сваю гісторыю. Моладзь-гэта будучыня грамадства, і ўцягванне іх у такія мерапрыемствы спрыяе перадачы ведаў пра важнасць захавання гісторыі. У тым ліку дае магчымасць развіваць практычныя навыкі, такія як праца з інструментамі, асновы рэстаўрацыі. Акрамя таго, гэта шанец навучыцца працаваць у камандзе, развіваць лідэрскія якасці і арганізатарскія здольнасці. Атрыманы вопыт, дапамагае моладзі стаць больш усвядомленымі грамадзянамі, шанаваць сваю культуру і гісторыю, а таксама развіваць эмпатыя да іншых людзей і іх спадчыне.

Усё гэта можа значна паўплываць на іх светаўспрыманне і сацыяльныя ўстаноўкі. І каб натхніць астатніх сваіх маладых калег на ўдзел у такіх мерапрыемствах, важна Паказваць вынікі працы-да і пасля аднаўлення помнікаў.

Безумоўна, дадзеная працоўная акцыя, якая зарадзілася ў Год добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, стане добрай традыцыяй.

Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй па ўнікальнай мясцовай славутасці-крыніца Трафімава крыніца.