ЦВК БЕЛАРУСІ ЗАЦВЕРДЗІЎ ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 лютага прайшло пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь на якім падведзены вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2025 г.

За кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пададзена наступная колькасць галасоў выбаршчыкаў:

– Гайдукевіч Алег Сяргеевіч-119 272 галасы выбаршчыкаў;

– Канапацкая Ганна Анатольеўна-109 760 галасоў;

– Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч-5 136 293 галасы выбаршчыкаў;

– Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч-189 740 галасоў выбаршчыкаў;

– Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч-102 789 галасоў выбаршчыкаў;

– Супраць усіх кандыдатаў прагаласавала 213 277 выбаршчыкаў.

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, за кандыдатуру якога пададзена 5 136 293 галасы выбаршчыкаў, што склала 86,82%, гэта значыць больш за палову грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Працоўны калектыў дзяржаўнага прадпрыемства “Выдавецтва “Беларускі Дом друку” сардэчна віншуе нацыянальнага лідара Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку з перамогай на выбарах Прэзідэнта. Народ Беларусі прадэманстраваў свету сваё адзінства, згуртаванасць, уменне шанаваць мір, жаданне захаваць незалежнасць, імкненне развівацца разам. Перавыбранне на пасаду кіраўніка нашай дзяржавы – гэта паказчык шматгадовай плённай працы на карысць свайго народа. Выбары прадэманстравалі безумоўную падтрымку курсу на далейшае павышэнне дабрабыту грамадзян краіны, адстойванне яе інтарэсаў на міжнароднай арэне, усебаковае развіццё кожнай з сфер дзейнасці. Разам мы выбралі мірную і стабільную будучыню! Упэўненыя, пад кіраўніцтвам Аляксандра Рыгоравіча рэспубліку чакаюць далейшы росквіт, стабільнасць і дабрабыт! Жадаем нашаму лідару моцнага здароўя, поспеху і невычэрпнай энергіі ў дзейнасці на карысць нашай любімай Рэспублікі Беларусь. ЧАС ВЫБРАЎ НАС!