Вызначана дата выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – яны прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў, якое прайшло 23 кастрычніка, у Авальнай зале Дома ўрада.
У адпаведнасці з артыкулам 97 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выбары Прэзідэнта прызначае Палата прадстаўнікоў. Прапанова аб прызначэнні даты выбараў Прэзідэнта ў Палату прадстаўнікоў была ўнесена Цэнтральнай выбарчай камісіяй.